Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс у справе царквы "Новае жыцьцё" адкладзены


Радыё Свабода Слуханьне пазову царквы “Новае жыцьцё” да Менскага гарвыканкаму ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адкладзена. Судзьдзя Кацярына Караткевіч гэтым самым выканала хадайніцтва прадстаўніка гарвыканкаму ў судзе выклікаць у суд прадстаўніка Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці, які павінен даць адказ пра мэтавае ці нямэтавае выкарыстаньне царквой зямельнага надзелу на вуліцы Кавалёва, 72.

Прадстаўнік царквы Сяргей Луканін заявіў, што хадайніцтва чыноўніка скіраванае толькі на штучнае зацягваньне працэсу.

Ад 18 кастрычніка 2006 году Вышэйшы гаспадарчы суд разглядае пазоў царквы “Новае жыцьцё” аб прызнаньні незаконным рашэньня Менгарвыканкаму пра пазбаўленьне грамады зямлі і будынку.
XS
SM
MD
LG