Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксей Марачкін прэзэнтуе карціну “За свабоду! Плошча Каліноўскага”


Ганна Соўсь, Менск Мастак Аляксей Марачкін завяршыў працу над карцінай “За Свабоду! Плошча Каліноўскага”. Яе прэзэнтацыя адбудзецца 2 сакавіка ва ўправе Партыі БНФ а 18-ай гадзіне.

Першыя накіды Аляксей Марачкін зьбіраўся зрабіць яшчэ летась 20 сакавіка, але не пасьпеў, паколькі неўзабаве намётавы лягер быў зьліквідаваны ўладамі. Мастак пачаў працу над карцінай пасьля 25 сакавіка 2006 году.

У інтэрвію Свабодзе сябра саюзу мастакоў Беларусі Аляксей Марачкін адзначыў, што карціна будзе ўспрымацца неадназначна, паколькі яна шматплянавая, і ў ёй шмат асацыяцыяў, якія ня так проста разгадаць.

Марачкін: “Самае галоўнае, што прачытваецца – гэта пазытыў. На пярэднім пляне – хлапец са сьцягам Эўразьвязу і маладая дзяўчына зь бел-чырвона-белым сьцягам. Яны сымбалізуюць сёньняшнюю моладзь”.

Інтэрвію з Аляксеем Марачкінам – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.



Фрагмэнт карціны ўзяты з сайту Партыі БНФ
XS
SM
MD
LG