Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адным зь лідэраў маладых фронтаўцаў быў студэнт 3 курсу геаграфічнага факультэту БДУ Павал Севярынец”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 22 лютага ў розныя гады мінулага

Пад загалоўкам “Буйныя памылкі некаторых твораў беларускай драматургіі” Віталь Вольскі ў 1947 годзе піша ў “ЛіМе” пра п’есу “Георгі Скарына” Міхася Клімковіча: “Плодам аўтарскага домыслу з’яўляюцца таксама прыгоды Скарыны ў лагеры італьянскіх разбойнікаў — “браво”, і раман яго з дачкой рэктара Падуанскага універсітэта. Трэба сказаць, не аспрэчваючы права аўтара на домысел у гістарычным творы, што не ўсё тут апраўдана і абгрунтавана. Наогул, увесь гэты акт, які носіць назву “У гарах”, напісаны ва ўмоўна рамантычным, прыгодніцкім плане, выпадае з п’есы, парушаючы яе стылёвую цэльнасць і паслядоўнасць”.

“Бацькаўшчына”, год 1957. На гэтым тыдні кампазытар Мікола Куліковіч нагадвае: “Глінка амаль што ніколі ня браў народную песьню ў цытаваным выглядзе… Гэтак першы хор опэры (“Іван Сусанін” — З.П.) “У буру ва гразу” пабудаваны на матыве песьні “Брала канапельку”; выдатная фраза Сусаніна: “Што гадаць аб свацьбе” — радзілася ад песьні “Ах, каб у нашага суседа”; на зваротках песьні: “Вы гусары, вы мае” пабудаваны павольная частка увэртуры опэры й знаная частка арыі “Ах, ня мне беднаму”; на матыве каляднай беларускай песьні “Елачка вялікая расла” — нарадзіўся ведамы жаночы хор “Разгулялася”.

На гэтым тыдні 1997 году штотыднёвік “Имя” адзначае: “Гэты марш моладзі па амбасадах эўрапейскіх дзяржаў пад дэвізам “Беларусь — у Эўропу”, які падаўся работнікам правапарадку пагрозьлівым, быў наладжаны моладзевым крылом Беларускага народнага фронту. І ўся гэтая агідная атрыбутыка — дубінкі, сьлезацечны газ, затрыманьні, аблавы, хуткія суды — была потым. А напачатку было проста шэсьце… Адным зь лідэраў маладых фронтаўцаў быў студэнт 3 курсу геаграфічнага факультэту БДУ Павал Севярынец”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG