Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску трагічна загінуў шахцёр


Радыё Свабода У Салігорску сёньня пахавалі рабочага вытворчага аб’яднаньня ”Беларускалій”, сябра Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалая Кісяля.

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня БНП Васіль Корабаў, 48-гадовы шахцёр загінуў 19 лютага ў выніку лякальнага абвалу ў шахце. “У лаве выпаў міжслоевы негабарыт і ўпаў на чалавека”,– зазначыў спадар Корабаў.

На прадпрыемстве створана камісія, якая высьвятляе прычыны трагічнага здарэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG