Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпевака В.Каліну вызвалілі пад падпіску пра нявыезд


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пад грашовы заклад зьмянілі меру стрыманьня й для жонкі сьпевака Сьвятланы. Нагадаем, Віктара Каліну і ягоную жонку Сьвятлану арыштавалі летась у сьнежні паводле абвінавачаньня ў махлярстве.

Сьледзтва лічыць, што муж і жонка імітавалі крадзеж у іх дарагога аўтамабіля, каб незаконна атрымаць страхоўку. У пракуратуры Беларусі кажуць, што абавязкова давядуць крымінальную справу супраць Віктара Каліны і ягонай жонкі да суду.



Між тым, у Беларусі ўжо былі выпадкі, калі пасьля гучных абвінавачаньняў асобаў з шоў-бізнэсу і іхнага арышту справы на іх спынялі. Гэтак, некалькі гадоў таму была зьмешчаная ў сьледчы ізалятар паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару дырэктарка дзяржаўнага цырку Тацяна Бандарчук. Пасьля выхаду на волю падазрэньні зь яе зьнялі.

XS
SM
MD
LG