Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на "Свабодзе" – Анатоль Лябедзька


Радыё Свабода Сёньня са слухачамі "Свабоды" размаўляў лідэр Аб''яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька.

Яму 46 гадоў. Са Стаўбцоўшчыны. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі: скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, а таксама юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі XII і XIII скліканьняў. Адзін з ініцыятараў спробы імпічмэнту прэзыдэнта (1996). З 2000 году – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. За ўдзел у палітычнай дзейнасьці неаднаразова прыцягваўся да судовай адказнасьці. Жанаты, мае сына.

Вось што ён гаворыць пра сёньняшнія супярэчнасьці паміж дэмакратычнымі лідэрамі:

– Сёньняшняя сытуацыя такая, што і Мілінкевіч, і Лябедзька, і Калякін, і Вячорка, і ўсе тыя, хто звоняць, тэлефануюць, пішуць на Радыё Свабода, – усе мы скаваныя адным ланцугом. З намі побач пагоншчык, і прозьвішча ягонае Аляксандар Лукашэнка. І калі мы гэта будзем разумець, то ўсе застануцца разам. Толькі трымаючыся не ланцугом, а за рукі адзін аднаго.

Фрагмэнты размовы вы пачуеце ў заўтрашнім вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG