Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі вынесла два папярэджаньні часопісу “ARCHE”


Радыё Свабода Рэдакцыя часопісу “ARCHE” атрымала два папярэджаньні аб парушэньні “Закону аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” за подпісам першай намесьніцы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч.

Абодва папярэджаньні далі за тое, што пасьля трохмесячнага прыпыненьня ў 2006 годзе рэдакцыя выдала ўсе тры затрыманыя нумары ў адзін месяц.

Як тлумачыцца ў лісьце, рэдакцыя не паведаміла пісьмова за месяц Міністэрству інфармацыі пра зьмяненьне пэрыядычнасьці выхаду часопісу “ARCHE” — міністэрскі ліст адзначае, што гэта неабходна, каб унесьці зьмены ў пасьведчаньне аб рэгістрацыі выданьня.

Нагадаем, што летась у верасьні часопісу вынесьлі папярэджаньне — за парушэньне артыкулу №11 “Закону аб друку” за зьмену тэматыкі часопісу “ARCHE”, бо публікаваліся тэксты грамадзка-палітычнага характару. Як вынік, Міністэрства інфармацыі прыпыніла выданьне часопісу “ARCHE” на тры месяцы.

У сьнежні, пасьля трохмесячнай паўзы, выйшлі тры нумары часопісу — 10, 11 і 12. Калі б такога не адбылося, “Белпошта” скасавала б падпіску, а чытачы засталіся б без нумароў, якія яны аплацілі, тлумачаць у рэдакцыі “ARCHE”.
XS
SM
MD
LG