Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч запрасіў Рэнэ ван дэр Ліндэна адсьвяткаваць Дзень Волі


Радыё Свабода "Запрашаю Вас наведаць Беларусь 25 сакавіка 2007 года і ўзяць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі. Спадзяюся, што беларускія ўлады зразумеюць важнасьць сёньняшняга моманту і 25 сакавіка таксама зробяць крок насустрач беларускай грамадзкасьці," — піша Аляксандар Мілінкевіч старшыню Паляманцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэну.

"Вы зможаце асабіста пераканацца ў тым, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Мінулы свой візыт Вы ажыцьцяўлялі на запрашэньне афіцыйнага беларускага боку. Спадзяюся, што Вы разумееце важнасьць візыту на запрашэньне, што зыходзіць ад дэмакратычных сілаў Беларусі”, — гаворыцца ў лісьце Рэнэ ван дэр Ліндэну.

Поўны тэкст ліста тут.
XS
SM
MD
LG