Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: “Мы – эўрапейцы, але да Эўразьвязу дачыненьня ня маем”


Міхал Стэльмак, Фаніпаль, Дзяржынскі раён Ці лічаць сябе эўрапейцамі жыхары Фаніпаля?

Слухаць:



Спадарыня: “Вядома. Паводле ўсіх парамэтраў мы адпавядаем. І ў чысьціні, і ў культуры — ва ўсім”.

Школьнік: “Так, мы эўрапейцы. Бо Эўропа даходзіць да Ўральскіх гораў. Масква лічыцца Эўропай. Мы — Эўропа. Украіна — Эўропа”.

Спадарыня: “Эўрапейцам? Не”.

Карэспандэнт: “Чаму?”

Спадарыня: “Таму што я жыву ў Беларусі. Вельмі нам яшчэ далёка да Эўропы. Фаніпаль — маленькае мястэчка”.

Спадар: “Мы эўрапейцы, але да Эўразьвязу ніякага дачыненьня ня маем”.

Школьнік: “У іх законы іншыя. Яны ў адным Зьвязе, а ў нас валюта іншая. І самі мы іншыя — мова і ўсё астатняе”.

Спадарыня: “Я ў Эўропе не была. Па тэлевізіі глядзіш адно, а насамрэч зусім іншае. Таму нам вельмі цяжка параўнаць”.

Спадар: “А хто ведае, хто мы такія? Калі глядзець на геаграфічнай карце, то мы жывем у Эўропе. А які сэнс? Усё, што там састарэла, мы пераймаем. Мы хочам на іх быць падобнымі, але нам да іх далёка”.

Спадарыня: “Мы лепшыя за эўрапейцаў. Таму што ў нас палітыка для народу. Нам падабаецца Беларусь, і мы патрыёты сваёй рэспублікі”.

Спадарыня: “Не. Я б так не сказала. Чаму? Жывем мы бедна. Я думаю, што ў Эўропе людзі жывуць больш багата, больш годна, чым мы. І я б не сказала, што ў нас ёсьць дэмакратыя, свабода слова”.

Спадарыня: “Я чыста беларускі чалавек. Да Эўропы мне яшчэ далёка. І мне наша Беларусь падабаецца. Асабліва Фаніпаль”.

Спадар: “Фаніпаль жа знаходзіцца ў Беларусі, у Эўропе”.

Спадар: “Мы жывем у Эўропе. Можа, культура й не такая яшчэ, як у эўрапейцаў, мо не такі й заробак, але ўсё роўна мы — эўрапейцы”.

Спадарыня: “Фаніпальцы — не”.

Спадарыня: “У нас нічога няма. Дзецям няма куды пайсьці. Няма нармалёвай дзіцячай кавярні, няма парку адпачынку. Так вось пустапасам і ходзяць”.

Спадарыня: “Мы нават не дарасьлі да ўзроўню раённага гораду. Таму — чаго нам замахвацца на эўрапейскі ўзровень? У нас у Фаніпалі вельмі сумна жыць”.

Спадарыня: “Вядома, мы не жывем, як эўрапейцы. Але ня трэба забывацца, што й мэнталітэт у нас іншы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG