Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім аўтамабілістам прэзэрватывы болей не патрэбныя


Радыё Свабода Агляд беларускай недзяржаўнай прэсы

Невядомыя вандалы пашкодзілі помнік воінам-вызваліцелям Слонімшчыны, які знаходзіцца на вуліцы Пушкіна ў Слоніме. Пра гэта піша “Газета Слонимская”. Яны сарвалі з помніка латуневы вянок-упрыгожаньне. Такога акту вандалізму ў дачыненьні да помніка не назіралася цягам 50 гадоў. Помнік у Слоніме быў усталяваны ў 1956 годзе. Яго аўтар — скульптар Акім Курачкін.

“Бобруйский курьер” адзін са сваіх новых артыкулаў прымеркаваў да Дня родай мовы, які ва ўсім сьвеце адзначаецца менавіта сёньня. У Бабруйску родную мову не шануюць – такую выснову робяць аўтары выданьня. Апавядае журналіст Віктар Качан.

Качан: “Дзяржаўнае дзьвюхмоўе ў Бабруйску мае звыродлівы выгляд. Не знайшлося месца роднаму слову пры афармленьні шмат якіх установаў. Напрыклад, бабруйскага рынку, гатэлю “Бабруйск-турыст”, Дому грамадзянскіх абрадаў, стадыёну “Спартак”. Зьнішчанае беларускамоўнае афармленьне кінатэатру “Таварыш”, унутрыгарадзкія дарожныя паказальнікі страцілі беларускамоўныя назвы. Нават дзьвюхмоўныя шыльды можна знайсьці далёка не на кожнай дзяржаўнай установе, як у гарвыканкаме – толькі па-расейску”.

У найбліжэйшы час беларускім аўтамабілістам давядзецца перабраць зьмесьціва сваіх аптэчак, паведамляе інтэрнэт-выданьне “Салідарнасць”. Згодна з чарговай пастановай Міністэрства аховы здароўя, колькасьць лекавых сродкаў, якія павінны быць у аптэчцы аўтамабіля, зьменшаная. Так, у прыватнасьці, цяпер ня трэба мець у аптэчцы прэзэрватывы, бо яны ня ёсьць сродкам першай мэдычнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG