Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бібліятэцы Кангрэсу ЗША сустракаюцца дысыдэнты


Радыё Свабода Сёньня ў Вашынгтоне Бібліятэка Кангрэсу ЗША і Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED) арганізуюць адмысловую сустрэчу “Дысыдэнты і барацьба за свабоду”, у якой бярэ ўдзел і прадстаўнік Беларусі

Сустрэча адбудзецца ў рамках сэрыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-й гадавіны чэхаславацкай “Хартыі-77” і пройдзе пад патранатам былога прэзыдэнта Чэхіі і актывіста ”Хартыі” Вацлава Гаўла.

У сустрэчы ўдзельнічаюць дысыдэнты з розных краінаў сьвету - Бірмы, Кубы, Кітаю, Паўночнай Карэі, Ірану. Беларусь прадстаўляе намесьнік старшыні партыі Партыі БНФ Алесь Міхалевіч, які выступіць з паведамленьнем пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і пра дэмакратычныя пэрспэктывы ды магчымасьці пераменаў у краіне.

У абмеркаваньні закранутых удзельнікамі праблемаў возьме ўдзел палітоляг Фрэнсіс Фукуяма. У рамках сустрэчы ганароваму госьцю Бібліятэкі Кангрэсу Вацлаву Гаўлу будзе ўручаны мэдаль “За службу дэмакратыі”.
XS
SM
MD
LG