Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Максімюк: “Апазыцыя можа страціць адзіны козыр”


Радыё Свабода, Прага Сёньня Аляксандар Мілінкевіч пацьвердзіў свой намер ня ўдзельнічаць у кангрэсе дэмакратычных сілаў. Камэнтуючы агенцтву БелаПАН учорашні заклік Рады інтэлігенцыі, якая выказалася за ўдзел у кангрэсе лідэраў усіх дэмакратычных сіл, у тым ліку і Мілінкевіча, былы кандыдат у прэзыдэнты сказаў, што “інтэлігенцыя не разумее, што такое ратацыя”, і што ён гатовы да канкурэнцыі, але ў гэтым кангрэсе ўдзельнічаць ня будзе.

Канфлікт у беларускай апазыцыі і верагодную рэакцыю на яго Эўропы мы папрасілі пракамэнтаваць аналітыка Радыё Свабода Яна Максімюка.

Максімюк: “Рэакцыя можа быць толькі нэгатыўная. Цяпер беларуская апазыцзыя мае шанец, якога ня мела шмат гадоў, у сувязі з новай палітычнай сытуацыяй паміж Беларусьсю і Расеяй і ў сувязі з тым, што беларускі прэзыдэнт зрабіў, прынамсі, слоўныя намёкі на тое, што хоча паправіць адносіны з Захадам. Беларуская апазыцыя мае адзін вялікі козыр, а менавіта тое, што яна магла б выступіць як пасярэднік пры наладжваньні такіх сувязяў афіцыйнага Менску з Брусэлем. Я думаю, што гэты козыр могуць вельмі лёгка страціць менавіта такімі разборкамі, якія пайшлі цяпер у асяродку беларускай апазыцыі, сярод Рады дэмакратычных сілаў, дзе фактычна ідзе вельмі непрыгожае і непрыемнае змаганьне за тое, хто мае быць лідэрам і рэпрэзэнтаваць беларускую апазыцыю перад Брусэлем".
XS
SM
MD
LG