Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: апазыцыйныя лідэры “ня здолелі дамовіца”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі пішуць пра “глыбокі раскол” у беларускай апазыцыі ў сытуацыі, калі апазыцыя мае і так цяжкія ўмовы для працы

„Gazeta Wyborcza” піша пра спробы аб’яднаньня беларускай апазыцыі ў сытуацыі, калі апазыцыйная кааліцыя “апынулася на мяжы распаду”. Польскі штодзённік падае меркаваньні галоўных палітыкаў кааліцыі, частка зь якіх выказваецца за тое, каб Аляксандар Мілінкевіч застаўся лідэрам аб’яднаных дэмакратынчх сілаў, а іншыя – супраць.

„Gazeta Wyborcza” адзначае, што апазыцыйныя лідэры “ня здолелі дамовіца”.

У сваю чаргу “Rzeczpospolita” ў артыкуле “Апазыцыя без лідэра” таксама расказвае пра канфлікт у шэрагах беларускіх апазыцыянэраў, але зьвяртае ўвагу на сытуацыю, у якой адбываюцца спрэчкі.

“Барацьба ў апазыцыі ідзе ў сытуацыі, калі шанцы на тое, каб быць пры ўладзе, вельмі малыя, а магчымасьці дзейнасьці вельмі сьціплыя”, - адзначае “Rzeczpospolita”.
XS
SM
MD
LG