Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўлу Севярынцу адмовілі ўва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні


Алег Грузьдзіловіч, Менск 20 лютага камісія Наваполацкай спэцкамэндатуры вырашыла, што Павал Севярынец ня можа датэрмінова выйсьці на волю, паколькі “ня стаў на шлях выпраўленьня”. Моладзёвы актывіст быў выкліканы на паседжаньне камісіі і ў якасьць ўмовы вызваленьня яму прапанавалі пакаяцца ў злачынстве.

“Вінаватым я сябе зноў не прызнаў, і гэта, дарэчы, не было нечаканасьцю для міліцыянтаў. Такім чынам, яны проста выканалі фармальнасьць. Паводле закону мяне даўно ўжо мусілі вызваліць”, – пракамэнтаваў рашэньне камісіі Павал Севярынец.

Былы лідэр “Маладога фронту” пакараны двума гадамі абмежаваньня волі за арганізацыю акцыі пратэсту супроць вынікаў рэфэрэндуму 2004 года, які дазволіў Аляксандру Лукашэнку трэці раз вылучацца на прэзыдэнта. Павал Севярынец адбывае “хімію” у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, ён працуе на лесанарыхтоўках. Выхаду на волю актывісту засталося чакаць 6 месяцаў.
XS
SM
MD
LG