Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шахцёры “Беларуськалію” будуць пратэставаць


Паводле Praca.by Незалежны прафсаюз работнікаў “Беларуськалію” падаў у гарвыканкам Салігорску заяўку на правядзеньне 14 сакавіка пікету ў падтрымку сваіх патрабаваньняў. Незалежны прафсаюз гарнякоў (НПГ) выступае за павелічэньне заробкаў супрацоўнікам узбагачальных фабрык і вырашэньне жыльлёвай праблемы работнікаў прадпрыемства.

Прафсаюз таксама мае намер пратэставаць супраць палажэньня законапраекту аб пэнсійным забесьпячэньні, якое прадугледжвае пазбаўленьне работнікаў ільготных пэнсіяў. Як паведаміў старшыня прафсаюзу Мікалай Новік, у траўні гэты законапраект будзе разгледжаны дэпутатамі Нацыянальнага сходу. Калі ён будзе прыняты бязь зьменаў, то, паводле Новіка, пацерпяць людзі пэнсійнага веку, якія працуюць у шкодных умовах: ім пэнсія выплачвацца ня будзе.

Як мяркуюць у прафсаюзе, гэта стане сур’ёзным ударам для людзей, якія шмат гадоў працавалі й трацілі сваё здароўе на дабрабыт прадпрыемства й краіны ўвогуле. НПГ спадзяецца сабраць да тысячы прыхільнікаў патрабаваньняў прафсаюзу.
XS
SM
MD
LG