Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энэргетычная галіна: на статыстыку паўплывала надвор’е


Паводле БелТА У студзені 2007 году ў Беларусі прадукавалі 3 мільярды кВт на гадзіну электраэнэргіі, што на 5,1 адсотка меней, чым у студзені 2006 году. Зьнізіліся таксама аб’ёмы цяпла, якое адпускаюць – 4,4 мільёны Гкал (74,1 адсотка да ўзроўню студзеня мінулага году). Як паведамілі БелТА ў Міністэрстве статыстыкі й аналізу, усяго ў электраэнэргетыцы краіны ў мінулым месяцы выпрацавана рэсурсаў на 541,5 мільярды Br.

Паводле зьвестак Мінстату, рэнтабэльнасьць рэалізаванай арганізацыямі галіны прадукцыі за 2006 год склала 12,9 адсотка, продажаў – 9,8 адсотка. Як патлумачылі ў “Белэнэрга”, скарачэньне выпрацоўкі цеплавой энэргіі абумоўленае надвор’ем: сёлета студзень быў не такім халодным, як летась. Спэцыялісты аб’яднаньня адзначылі таксама, што аб’ём вытворчасьці электраэнэргіі залежыць ад аб’ёмаў яе спажываньня насельніцтвам і прадпрыемствамі.
XS
SM
MD
LG