Маладзён: “Эўрапейцам? Эўрапейцам я сябе не адчуваю. У Эўропе ўсё ж больш разьвітая дэмакратыя. Я лічу, што кожны грамадзянін павінен мець больш свабоды, больш правоў”.
Спадар: “У цяперашні час мы сябе эўрапейцамі поўнасьцю, на ўсе сто працэнтаў, не адчуваем, таму што эўрапейцы жывуць свабодна, а ня так, як мы, паводле дэкрэтаў і дырэктываў. Эўрапейцы не жывуць паводле кантрактаў, якія прыніжаюць. Як я сябе магу адчуваць эўрапейцам?”
Ягоная жонка: “Я цалкам згодная са сваім мужам”.
Спадар: “Мы ня маем права выбару, ня маем іншых правоў. Мы жывем у нябыце, у чорнай дзірцы. А Ўкраіну мы ўжо лічым Эўропай, яны, прынамсі, маюць сапраўднае права выбіраць прэзыдэнта”.
Ягоная жонка: “Каб свабодна далі магчымасьць выбраць прэзыдэнта, я думаю, што ў нас ня быў бы Лукашэнка прэзыдэнтам, я ў гэтым упэўненая на ўсе сто адсоткаў”.
Карэспандэнт: “Ці адчуваеце вы сябе эўрапейцам?”
Спадар: “Yes, I do. Рэч у тым, што я нарадзіўся ў Горадні, гадаваўся ў Горадні й служыў у спэцназе ГРУ ў групе “Тыгры”.
Маладая спадарыня: “Наўрад ці я сябе адчуваю эўрапейкай — бо не зусім такі ўзровень жыцьця ў нас, як хацелася б”.
Спадарыня: “Чаму не задумваліся? Задумваліся, і даволі часта. Але не зусім мы сябе імі адчуваем, ёсьць некаторыя адрозьненьні ад эўрапейцаў”.
Яе муж: “Я з жонкай згодны заўсёды і ва ўсім! Вось гэта нас ужо й адрозьнівае ад аўрапейцаў. І ўвогуле — далей свайго носу мы ня бачым”.
Жонка: “Так-так, згодная”.
Маладзён: “Эўрапейцамі пачуваюцца нібы толькі таму, што мы жывем у Эўропе. А насамрэч Эўропы Заходняй тут не адчуваецца: там нашмат лепей і хочацца, калі шчыра, быць ня тут, а — там”.
Спадар: “А я сябе адчуваю эўрапейцам: безумоўна, я жыву ў Эўропе. Я шмат дзе быў у Эўропе і скажу, што наш горад адназначна эўрапейскі. Канечне, мы ў чымсьці яшчэ засталіся савецкімі людзьмі, але тое, што мы эўрапейцы — гэта адназначна”.
Сталы спадар: “Эўрапейцам? Я ўжо стары для такіх пытаньняў. Хаця, бадай, на пяцьдзясят адсоткаў я сябе эўрапейцам усё ж адчуваю, але ня болей”.
Маладзён: “Я, хутчэй за ўсё, эўрапеец. Па-першае, мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы. Намі была створаная магутная краіна — Вялікае Княства Літоўскае, і гэта была эўрапейская краіна”.
Спадар: “Эўрапейцам? Канечне, я сябе адчуваю эўрапейцам. Горадня была заўсёды эўрапейскім горадам — і цяпер ёсьць, і будзе потым”.
Сталы спадар: “Я поўнасьцю адчуваю сябе эўрапейцам. Нашыя культуры —Эўропы і Беларусі, яны прыблізна падобныя”.