Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь пікетавала амбасаду ў Вашынгтоне (фота)


Радыё Свабода 16 лютага ў Вашынгтоне Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы ( www.zbma.net --> http://www.zbma.net ) правяло акцыю сумесна зь беларускай дыяспарай Вашынгтона. Акцыя прайшла каля амбасады Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміў старшыня Згуртаваньня Мікалай Цімашэнка, зь Нью-Ёрку прыехала 30 сябраў Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы і сябраў Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. Былі таксама прадстаўнікі з Бостану і Філядэльфіі. Пратэстуючыя патрабавалі спыненьня дыскрымінацыі беларускай мовы, вызваленьня палітвязьняў, прыцягненьня ўдзельнікаў рэпрэсіяў і асабіста прэзыдэнта Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці. Сярод лёзунгаў, якія трымалі пікетоўцы -- “Спынім апошняга дыктатара Эўропы”, “Свабоду палітвязьням”, “Малады фронт, мы з вамі”, “Мы супраць саюзу Расеі і Беларусі”.







Фота: ЗБМА, Крысьціны Шуратавай.
XS
SM
MD
LG