Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктару “Лідааграпраммашу” выставілі абвінавачаньне


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Віктара Круглага вінавацяць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі й завалоданьні маёмасьцю з выкарыстаньнем службовага становішча.

Раней на прадпрыемстве дэталі закуплялі проста ад вытворцаў, а Віктар Круглы ўвёў тэндэр для пастаўкі праз пасярэднікаў. Сам узначальваў тэндэрную камісію. Аднак, правядзеньне тэндэраў, на думку сьледзтва, было арганізаванае з парушэньнямі заканадаўства. Як вынік, камплектныя набылі з завышэньнем коштаў больш як на 520 мільёнаў рублёў, што сьледзтва й лічыць стратай для прадпрыемства.

Віктар Круглы даў сьледзтву падпіску пра нявыезд, але працягвае заставацца на пасадзе дырэктара.

Днямі справу Віктара Круглага перададуць у суд.
XS
SM
MD
LG