Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі і суданскі парлямэнты наладжваюць супрацоўніцтва


Уладзімер Глод, Менск У Палаце прадстаўнікоў зьбіраюцца стварыць працоўную групу для ўсталяваньня супрацоўніцтва з Нацыянальнай асамблеяй Судану. Пра гэта заявіў сьпікер палаты Ўладзімер Канаплёў з нагоды прыбыцьця ў Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Судану на чале з старшынём Нацыянальнай асамблеі Ахмэдам Ібрагімам Эль-Тахірам. Адпаведная група зьявіцца і ў парлямэнце Судану. Вынікам стане, паводле Уладзімера Канаплёва, падпісаньне міжпарляменцкага пагадненьня”.

Палітоляг, старшыня Беларускага шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў ацэньвае гэтыя пляны як "памкненьне дзьвюх краінаў-ізгояў не адчуваць сябе ў адзіноце".

Судан -- самая вялікая паводле тэрыторыі краіна на афрыканскім кантынэнце. Ад 2003 году ў правінцыі Дарфур працягваюцца сутыкненьні ўрадавых войскаў з паўстанцамі. Паводле экспэртаў, ўжо загінулі ня меней за 200 тысячаў чалавек. Два мільёны жыхароў правінцыі мусілі пакінуць свае дамы і стаць уцекачамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG