Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінаваўца папрасіў для Лукашова 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай


Любоў Лунёва, Менск У Ленінскім судзе Менску на працеcе над Канстанцінам Лукашовым у спрэчках выступіў дзяржаўны абвінаваўца. Ён папрасіў пакараць Канстанціна Лукашова, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, двума гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады.

Летась 29 сакавіка Канстанцін Лукашоў на ўласным аўтамабілі вывозіў брата Вячаслава Сіўчыка з 3-га клінічнага шпіталю. Людзі ў цывільным знакамі паказвалі, каб ён спыніў аўтамабіль, але Канстанцін не пагадзіўся. Пазьней адзін зь міліцыянтаў зьвярнуўся ў пракуратуру з заявай пра тое, што яго нібыта зьбіў аўтамабіль Лукашова.

Ад 19 сьнежня Канстанціна трымаюць пад вартай. Сьледчыя патлумачылі, што ён не зьяўляўся на допыты. На мінулым тыдні завяршыўся допыт усіх сьведак у крымінальнай справе. Палітыкі, праваабаронцы, грамадзкія дзеячы лічаць працэс над Канстанцінам Лукашовым палітычным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG