Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт да Дня аднаўленьня незалежнасьці Літвы


Ганна Соўсь, Менск Сёньня ў гонар нацыянальнага сьвята Літвы 16 лютага – Дня аднаўленьня незалежнасьці ў малой залі канцэртнай залі “Мінск” адбудзецца прэзэнтацыя сумеснага музычнага літоўска-беларускага праекту “Tylos Labanoro” (Цішы Лабаноры).

Куратар праекту ў Менску музыка Тодар Кашкурэвіч расказаў, што пачатак праекту быў закладзены чатыры гады таму ім самім і літоўскім фатографам Гвідасам Каверам, як форма музычнай імправізацыі падчас шматлікіх паездак па сьвятых паганскіх мясьцінах (гарадзішчы, сьвятыя крыніцы, камяні і гэтак далей) Літвы і Беларусі.

У 2006 годзе падтрымаў і пагадзіўся на ўдзел у праекце літоўскі джаз-саксафаніст Пятрас Вішняўскас, раней вядомы сваімі выступамі з народнымі выканаўцамі, а таксама музыка Рыціс Камічайціс, які грае на індыйскім ўдарным інструмэнце табла.

Вынікам сумеснай творчасьці стаў запіс кампакт дыску “Tylos Labanoro”, выдадзенага пад эгідай UNESKO. Сёньня ўвечары разам з музыкамі выступяць Вольга Дзядовік і Сьвятлана Клепікава, выканаўцы з гурту рытуальнага фальклору “ESSA” з літоўскімі і беларускімі абрадавымі песьнямі, паведамляе прэсавая служба амбасады Літвы ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG