Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Адвакату не працягнулі даверанасьці на абарону Казуліна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адвакату Ігару Рынкевічу, які абараняе Аляксандра Казуліна, не працягнулі даверанасьці на права прадстаўляць інтарэсы падабароннага ў зносінах з партыямі, дзяржаўнымі і грамадзкімі арганізацыямі, асобнымі грамадзянамі.

16 лютага Ігар Рынкевіч сустракаўся ў віцебскай калёніі “Віцьба-3” з Аляксандрам Казуліным. Рынкевіч зьбіраўся працягнуць даверанасьць, якую раней яму выдаў Аляксандр Казулін, але адміністрацыя калёніі адмовілася засьведчыць подпіс вязьня пад гэтым дакумэнтам.

“Мне сказалі, што гэта нібыта парушае закон і не адпавядае дзяржаўным інтарэсам. Гэта яўнае парушэньня грамадзянскіх правоў Аляксандра Казуліна і маіх правоў як ягонага прадстаўніка. Мы гэтае рашэньне абавязкова абскардзім”, -- заявіў “Свабодзе” Ігар Рынкевіч.

Ігар Рынкевіч патлумачыў, што застаецца адвакатам Аляксандра Казуліна і ўпаўнаважаны далей абараняць свайго падабароннага ў зносінах з праваахоўнымі органамі.
XS
SM
MD
LG