Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адбыліся акцыі салідарнасьці зь беларусамі (фота)


Радыё Свабода Сёньня ў розных гарадах Польшчы адбыліся акцыі салідарнасьці з сем’ямі зьніклых апазыцыйных і грамадзкіх дзеячоў Беларусі.

Раніцай у Варшаве пікетам каля амбасады Беларусі скончыўся тыдзень салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі. Апоўдні, у самым цэнтры польскай сталіцы, на замкавым пляцы быў усталяваны інфармацыйны намёт са здымкамі з акцыяў пратэсту ў Беларусі, беларускай сымболікай.

Сябры Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра дзень салідарнасьці з сем’ямі зьніклых палітыкаў і палітвязьняў.

Кацярына: Я – беларуска, вучуся ў Польшчы па праграме Каліноўскага і адчуваю патрэбу, калі не ў Беларусі, дых хаця б тут прыйсьці і падтрымаць тых, хто змагаецца на радзіме. Гэта не так, што мы ўцяклі і нічым не цікавімся. Беларускія справы сапраўды нам баляць”.

Жыхары польскай сталіцы актыўна цікавіліся беларускім намётам.

Мінак: “Апошнім разам мы актыўна падтрымлівалі аранжавую рэвалюцыю ва Украіне, а цяпер варта падтрымаць і беларусаў. Можа і будуць нейкія палітычныя праблемы з-за гэтага, але ўсё адно гэта сапраўды варта рабіць”.

Пікеты, якія ладзілі перадусім беларускія студэнты, адбыліся і ў іншых польскіх гарадах. У горадзе Жэшаў пры дапамозе дэпутатаў мясцовай рады адбылося спатканьне зь беларускімі журналістамі і палітыкамі.

На фота: акцыя салідарнасьці ў Варшаве.







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG