Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка зьбіраецца ў Кіеў


Радыё Свабода Узгоднена папярэдняя дата візыту кіраўніка Беларусі ў Кіеў. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Генадзь Нявыглас.

У Кіеве разьлічваюць, што гэты візыт адбудзецца 26 лютага. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў сакратарыяце прэзыдэнта Ўкраіны.

Сярод дакумэнтаў, якія мусяць падпісаць А. Лукашэнка і В.Юшчанка, мэмарандум пра супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры, а таксама дакумэнты па сельскай гаспадарцы, памежным і консульскім супрацоўніцтве.
XS
SM
MD
LG