Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча


Радыё Свабода Дваццаціпяцігадовы лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч ужо шосты месяц знаходзіцца за кратамі. Маладога палітыка асудзілі на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Нядаўна праваабаронцы высунулі кандыдатуру Зьмітра Дашкевіча на прэмію Робэрта Кенэдзі, якой штогод ганаруюць тых, хто, рызыкуючы сваім жыцьцём, змагаецца за правы чалавека. Зьміцер Дашкевіч нарадзіўся ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці, але да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе – у пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці. Большую частку жыцьця правёў у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці, дзе і цяпер жывуць ягоныя бацькі – Вольга і Вячаслаў Дашкевічы. Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча правёў Севярын Квяткоўскі.



На здымку: Бацькі чытаюць ліст сына з турмы

Маці Зьмітра Вольга Дашкевіч: “Я як убачыла яго ў той чорнай фуфайцы… Вой… Гэта не перадаць. Мяне закалаціла ўсю. Я стала ўся то халодная, то мокрая, раву як бялуга, супакоіцца не магу. Я ж павінна яго супакойваць, маўляў, сынок, не турбуйся, як-небудзь перажывем гэты час. Дык ён мяне супакойвае”.

“Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча” слухайце на хвалях Свабоды 18 лютага, ў нядзелю.
XS
SM
MD
LG