Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская кааліцыя ня возьме ўдзелу ў сакавіцкім кангрэсе дэмсілаў


Радыё Свабода Старшыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня можа ўдзельнічаць у сакавіцкім Кангрэсе дэмсілаў. Паводле Мілінкевіча, такі Кангрэс прывядзе да разьяднаньня апазыцыі. Як на гэта рэагуюць палітыкі?

Лідэр БСДП(НГ) Мікалай Статкевіч лічыць, што наступны кангрэс дэмсілаў трэба праводзіць не ў сакавіку 2007 года, а дзеля выпрацоўкі стратэгіі сумесных дзеяньняў напярэдадні новых парлямэнцкіх выбараў. Паводле М.Статкевіча, сваёй заявай Аляксандар Мілінкевіч фактычна падтрымаў пазыцыю Эўрапейскай кааліцыі. Спадар Статкевіч заявіў, што кааліцыя адмаўляецца ад удзелу ў плянаваным на сакавік кангрэсе.

Лідэр незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімер Навасяд назваў адмову А.Мілінкевіча ад удзелу ў кангрэсе адэкватнай рэакцыяй на дзеяньні некаторых апазыцыйных палітыкаў. Паводле спадара Навасяда, на кангрэсе мусіць вырашацца пытаньне па лідэру і павінна выконвацца працэдура.

Навасяд: “Калі падпісана пагадненьне паміж усімі суб’ектамі, а потым зьбіраюцца суб’екты і большасьцю галасоў перагаласоўваюць асноўныя пункты – гэта ўжо не пагадненьне, а гвалтаваньне палітычнага працэсу. Таму мы за кангрэс, але на ім павінен быць абраны лідэр, працэдура павінна выконвацца. Калі вялікія партыі з гэтым не пагаджаюцца, яны мусяць правесьці кангрэс. Калі яны здольныя гэта зрабіць. Яны павінны зразумець, што за спадаром Мілінкевічам каля 200 дэлегатаў. І гэта дэлегаты з розных палітпартыяў. Таму неабходна весьці перамовы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG