Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-расейская нафтагазавая вайна – галоўная падзея 2006 году


Ігар Карней, Менск Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) абвясьціў вынікі студзеньскага апытаньня, якое тычылася падсумаваньня асноўных падзеяў у жыцьці Беларусі, уключна зь дзейнасьцю кіраўніцтва краіны ў 2006 годзе. Было апытана амаль паўтары тысячы рэспандэнтаў ад 18 гадоў.

Якія ж падзеі для Беларусі былі самымі важнымі ў 2006 годзе?

Паводле апытаных грамадзянаў краіны, беларуска-расейская нафтагазавая вайна пабіла ўсе рэкорды. Яе на першае месца паставілі 69,9% рэспандэнтаў. Нават прэзыдэнцкія выбары паводле значнасьці былі пасунутыя на другую пазыцыю (63,2%). На трэцім месцы замацаваліся масавыя акцыі пратэсту апазыцыі пасьля выбараў прэзыдэнта (18,1%).

Гэтаксама ў якасьці галоўных падзеяў былі названыя выступ Аляксандра Лукашэнкі ў Гаване на саміце краінаў руху недалучэньня, арышт і прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Аляксандру Казуліну, канфлікт вакол Вікі Мароз і чарговы Ўсебеларускі народны сход.
XS
SM
MD
LG