Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Рыгоні: “Беларусь павінна прытрымлівацца каштоўнасьцей Рады Эўропы"<b/>


Радыё Свабода На пачатку сакавіка новы дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні мае намер сустрэцца з кіраўніцтвам беларускага парлямэнта. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію БелаПАН.

"Я лічу, што вельмі важна пачаць сваю працу, маючы выразнае ўяўленьне пра сытуацыю ў Беларусі", - заявіў дакладчык ПАРЭ. Паводле спадара Рыгоні, асабліва важна вывучыць сытуацыю з выкананьнем такіх дэмакратычных стандартаў, як свабода думкі, свабода прэсы і незалежнасць судовай сістэмы. А.Рыгоні падкрэсліў, што сам прасіў сваіх калег з Палітычнага камітэта ПАРЭ прызначыць яго на пасаду дакладчыка па Беларусі. "Я ўжо быў у Беларусі ў сакавіку 2006 года ў якасьці міжнароднага назіральніка за прэзыдэнцкімі выбарамі, - зазначыў дэпутат. - Мае наступныя візыты ў Беларусь будзе плянаваць сакратарыят ПАРЭ". Спадар Рыгоні заявіў: "Я спадзяюся на больш высокую гатоўнасць беларускіх уладаў да збліжэньня з эўрапейскімі структурамі, з Радай Эўропы і Эўрапейскім зьвязам". Ён зазначыў, што для наладжваньня супрацоўніцтва Беларусі неабходна "паважаць і прытрымлівацца каштоўнасьцей Рады Эўропы". Спадар Рыгоні зважае на важнасьць дыялёгу не толькі з уладамі, але і з апазыцыяй, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і няўрадавымі арганізацыямі.
XS
SM
MD
LG