Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пофала і ван дэр Ліндэн вітаюць добры ўчынак афіцыйнага Менску


Радыё Свабода “Мы вітаем тое, што Беларускі Хэльсынскі Камітэт можа працягваць сваю дзейнасьць у Менску, і гэта ёсьць добрым сыгналам для мірнай беларускай апазыцыі. Беларусі, калі яна хоча вярнуцца на дэмакратычны шлях, патрэбныя незалежныя няўрадавыя арганізацыі», – такую сумесную заяву зрабілі ў Бэрліне нямецкі і нідэрляндзкі хрысьціянскія дэмакраты, генэральны сакратар ХДС Рональд Пофала і Прэзыдэнт ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн.

Як вынікае з распаўсюджанай палітыкамі заявы, БХК крытыкаваў правядзеньне мясцовых выбараў у Беларусі і накіраваў сваё рэзюмэ пра шматлікія парушэньні ў Раду Эўропы. Неўзабаве менскія ўлады праінфармавалі арганізацыю пра спыненьне дагавору аб арэндзе памяшканьня. Ня так даўно гэтае рашэньне было, аднак, перагледжанае.

Паводле Пофалы і ван дэр Ліндэна, «разьвіцьцё падзеяў валок БХК дэманструе, што ніколі ня трэба быць бязьдзейсным – што да пытаньня парушэньня правоў чалавека».

Абодва палітыкі падкрэсьлілі, што ў часе іхных паездак у Беларусь сёлета ў студзені яны абмяркоўвалі, у тым ліку з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску, пытаньне неабходнасьці існаваньня няўрадавых арганізацыяў у Беларусі ды іхнай падтрымкі з боку дзяржавы.

Нямецкі і нідэрляндзкі хрысьціянскія дэмакраты па-ранейшаму лічаць, што паўнавартасныя дачыненьні зь Менскам могуць распачацца толькі пасьля выкананьня беларускімі ўладамі пэўных умоваў – вызваленьня ўсіх палітвязьняў, забесьпячэньня свабоды слова і свабоднага доступу да СМІ для ўсіх палітычных партыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG