Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцы конкурсаў Свабоды атрымалі прызы (аўдыё і фота)


Радыё Свабода Падчас прэзэнтацыі адзінаццатай кнігі Свабоды “Альбому Сямейнага” адбылося ганараваньне пераможцаў конкурсаў “Свабоды” “Калядная зорка” і “Фота Свабоды”. Яўген Ацецкі і яго здымак, прысьвечаны падзеям 25 сакавіка стаў пераможцам фотаконкурсу і атрымаў галоўны прыз – падарожжа ў Прагу. Кароткахвалёвыя прыймачы атрымалі і пераможцы конкурсу калядак -- васьмігадовая Ліза Сямёнава, сям’я Лібэрманаў і Васіль Савіч з Лунінецкага раёну і Тацяна Макарэвіч. У часе прэзэнтацыі яны прасьпявалі калядкі.

Слухайце аўдыё:

Васьмігадовая Ліза Сямёнава кажа, што сьпяваць яе навучыла маці, і што яны вельмі часта сьпяваюць разам.



Калядка сям’і Лібэрманаў з Лунінецкага раёну.



Сьпявае Тацяна Макарэвіч.



На фота: Пераможцам конкурсу калядак уручаюць прызы: лічбавыя прыймачы і кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”.



На фота: вядоўца прэзэнтацыі Зьміцер Падбярэскі прадстаўляе адну зь пераможцаў конкурсу "Калядная зорка" Лізу Сямёнаву



На фота: дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук віншуе пераможцу конкурсу “Фота Свабоды” Яўгена Ацецкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG