Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – з 22-й. Госьць эфіру – Вінцэсь Мудроў


***

Сёньня ў перадачы "Начная Свабода" ўдзельнічае аўтар новай кнігі сэрыі "Бібліятэка Свабоды XXI стагодзьдзя" "Альбом сямейны" наваполацкі літаратар Вінцэсь Мудроў. Кніга вызвала шырокі рэзананс і неадназначныя рэакцыі. Сярод іншага аўтар пракамэнтуе апытаньне "Што для Вас было самым сьмешным і самым страшным у савецкія часы?"

У досьледах – чаму пачалі правяраць прыватныя ВНУ, да чаго гэта можа прывесьці, людзі адказваюць на пытаньне – у якой галіне яны б хацелі быць спэцыялістам.

У Нямеччыне чакаецца дэмаграфічны бум. Спэцыялісты зьвязваюць гэта зь мінулым футбольным чэмпіянатам сьвету

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – пра гурт "IQ48", у "Начной чытанцы" – проза Юрася Барысевіча.

Пасьля 23-й – замежныя палітыкі аб магчымым дыялёгу з Лукашэнкам, агляд званкоў на “Свабоду”, "Беларуская Атлянтыда. Без бар''ераў". Тэма – пакутнікі за хрысьціянства. "Падарожжы Свабоды" ў Балбасава Аршанскага раёну і агляд лістоў на Свабоду.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG