Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Дамуць: “Севярынец ня стаў на шлях выпраўленьня”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Шанцы палітвязьня Паўла Севярынца на датэрміновае вызваленьне начальнік спэцкамэндатуры №15 Ігар Дамуць ацэньвае як мінімальныя. Паводле Ігара Дамуця, паседжаньне камісіі аб датэрміновым вызваленьні 15 лютага не адбылося.

“Камісія пройдзе пасьля 20 лютага, але наўрад ці Павал Севярынец атрымае датэрміновае вызваленьне. Бо ён не прызнае сябе вінаватым і ня стаў на шлях выпраўленьня”, — гэтак 15 лютага заявіў міліцыянт маці асуджанага актывіста Тацяне Севярынец.

Былы лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец асуджаны да абмежаваньня волі на два гады за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця супраць рэфэрэндуму 2004 году, які дазволіў Аляксандру Лукашэнку вылучацца на прэзыдэнта трэці раз. Тэрмін пакараньня Паўла Севярынца канчаецца праз шэсьць месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG