Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-кавярні будуць кантраляваць карыстальнікаў і супрацоўнічаць з КГБ


Радыё Свабода Беларускія інтэрнэт-кавярні будуць весьці ўлік сайтаў, якія наведваюць карыстальнікі. Тэрмін захаваньня такіх сьпісаў – ня меней за 12 месяцаў. Такое палажэньне замацаванае ў пастанове Савету Міністраў Беларусі, перадае "Інтэрфакс". Гэты дакумэнт зацьвярджае палажэньне пра парадак працы кампутарных клюбаў і інтэрнэт-кавярняў.

Супрацоўнікі інтэрнэт-кавярняў абавязаныя прадстаўляць доступ да гэтай інфармацыі ворганам дзяржаўнай бясьпекі, праваахоўчым ворганам і ворганам дзяржаўнага кантролю, гаворыцца ў пастанове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG