Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Свабода — як жанчына: калі яе няма, думаеш "да я б тое, і другое, і трэцяе". І вось яна ёсьць, а ты ўжо нічога ня можаш"


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 15 лютага ў розныя гады мінулага.

"ЛіМ" у 1947 годзе друкуе паведамленьне ЦВК БССР: "На падставе дадзеных, атрыманых ад усіх Акруговых выбарчых камісій, агульны лік зарэгістраваных выбаршчыкаў вызначыўся ў 4.436.096 чалавек. З іх прынялі ўдзел у выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР 4.433.738 чалавек, ці 99.97 процантаў ад агульнага ліку зарэгістраваных выбаршчыкаў. Ва ўсіх 371 выбарчых акругах… за кандыдатаў блока комуністаў і беспартыйных галасавала 4.414.607 выбаршчыкаў, што складае 99.57 процанта ад агульнага ліку выбаршчыкаў".

"Настаўніцкая газета" ў 1967 годзе дае слова кандыдату эканамічных навук А.Перчыку, які сьцьвярджае: "З разведанай шчыліны №2, прабуранай на Цішкаўскай плошчы, ударыў з глыбіні 2630 метраў фантан нафты з дэбітам каля ста тон у суткі. Гэта трэцяе прамысловае месцанараджэнне нафты, адкрытае ў Беларусі… У 1965 годзе рэспубліка дала каля 40 тысяч тон нафты. У 1966 годзе — каля 200 тысяч, і ёсць падставы лічыць, што да 1970 года здабыча беларускай нафты будзе даведзена да некалькіх мільёнаў тон. А да 1980 года можа пераўзысці ў паўтара раза цяперашні ўзровень здабычы нафты ў Баку".

"Имя", год 1997. Славамір Адамовіч распавядае: “Я гатовы паводле прысуду атрымаць кайданкі й пайсьці па этапе, далей несьці свой крыж. Я ўпэўнены, што не прападу. На "зоне" з гэтым прасьцей. Безумоўна, небясьпека захварэць, памерці ад хваробы ёсьць у кожнага… Мяне перад выхадам зэкі папярэджвалі: выйдзеш — без гарэлкі захмялееш. Нічога падобнага, нават з гарэлкай. Відаць, свабода — як жанчына: калі яе няма, думаеш "да я б тое, і другое, і трэцяе". І вось яна ёсьць, а ты ўжо нічога ня можаш".
XS
SM
MD
LG