Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сьвяткуюць менчукі Дзень закаханых? (аўдыё)


Севярын Квяткоўскі, Менск 14 лютага ў Менску ладзілася больш за 10 імпрэзаў да Дня сьвятога Валянціна. Карэспандэнт Свабоды наведаў музычны клюб – "Графіці". Тут граў гурт "Акустык Бэнд".

Слухаць:



Спальны мікрараён на поўначы Менску. Клюб “Графіці”. Засьнежаны вечар. І ўжо на падыходзе бачна і чуваць, што тут людзі адпачываюць з задавальненьнем.

Грае гурт "Акустык Бэнд". Тлумачыць прадстаўнік клюбу Павал:

Павал: "Месяц таму я ім прапанаваў зрабіць сьвяточную праграму, спэцыяльна прысьвечаную дню закаханых. Яны паабяцалі штосьці душаразьдзіральнае. Яны граюць фламэнка, джаз, блюз… Кавэры, якія бліжэй да "Бітлз"… Але ў апрацоўцы "Акустык Бэнду"

Карэспандэнт: "Гэты дзень адбіваецца на дзейнасьці клюбу?"

Павал: "Справа кожнага. Хтосьці гойсае з гэтым як невядома з чым. Для мяне гэта дзень як дзень. Я лепш кожны дзень буду рабіць штосьці падобнае. Чым для галачкі, як 8 сакавіка. Бо я ведаю, што "Акустык Бэнд" можа зрабіць сьвята".

Карэспандэнт: "Нельга сказаць, што вялікі ажыятаж, але заля цалкам запоўненая. Пытаюся ў адной з наведніц: Дзень закаханых, вы тут…"

Дзяўчына: "...я кахаю, мяне кахаюць. Гэта клясна, калі маеш такое пачуцьцё. Гэта сапраўднае сьвята. Мне сёньня падаравалі ружы".

Гл. таксама • VoxPopuli: На якія ўчынкі Вы здольныя дзеля каханьня?
XS
SM
MD
LG