Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевага актывіста С.Лісічонка затрымалі супрацоўнікі КДБ<b/>


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Паводле ягоных зьвестак, а 16-й гадзіне да Сержука Лісічонка прыйшлі дахаты супрацоўнікі КДБ і загадалі ехаць зь імі на допыт.

“Праз гадзіну стала вядома, што Сержука вязуць у Фрунзенскі райаддзел міліцыі, яго могуць пакараць адміністрацыйным арыштам. Верагодна, гэта прэвэнтыўныя захады, каб ня даць моладзі правесьці акцыю на Дзень Валянціна”, — мяркуе праваабаронца.
XS
SM
MD
LG