Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы прапануе Беларусі энэргетычную дапамогу


Радыё Свабода

У апошні дзень візыту ў ЗША прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус на прэсавай канфэрэнцыі прапанаваў паслугі літоўскай чыгункі і нафтавага тэрміналу ў Клайпэдзе, каб забясьпечыць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь.

Як паведамляе газэта The Baltic Times, прэзыдэнт Літвы сказаў, што абмяркоўваў пытаньне дапамогі Беларусі ў вырашэньні праблем з пастаўкамі энэрганосьбітаў зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Дзікам Чэйні і міністрам энэргетыкі ЗША Сэмюэлам Бодманам. Адамкус падкрэсьліў, што такая дапамога ня будзе азначаць падтрымку беларускага рэжыму, але будзе адказам Літвы на патрэбы народу Беларусі.
XS
SM
MD
LG