Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя высьвятляе акалічнасьці разбурэньня "лавы Клінтана"


Радыё Свабода Намесьнік кіраўніка аддзяленьня крымінальнага вышуку Бараўлянскага аддзелу Менскага РУУС Аляксандар Дзягілеў паведаміў БелаПАН, што опэрупаўнаважаны правярае факты, выкладзеныя ў заяве гісторыка Ігара Кузьняцова.

Ігар Кузьняцоў заявіў: "Відавочны факт разбурэньня амаль трэцяй часткі мэмарыяльнага знаку. Я не разумею, у чым павінны пераканацца праваахоўчыя ворганаў. Гэта адзіны мэмарыяльны знак у Курапатах, які мае афіцыйны статус... Крымінальная справа, на маю думку, павінна быць распачатая адразу, без дадатковай праверкі.

Пра разбурэньне мэмарыяльнага знаку ў Курапатах стала вядома 30 студзеня.

Лава Клінтана - мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, які падараваў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у часе свайго візыту ў Беларусь.

Гл. таксама • Фотарэпартаж: у Курапатах зламалі лаву Клінтана
XS
SM
MD
LG