Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Процька: "Ушаноўваюць не ахвяраў рэпрэсіяў, а тых, хто зрабіў іх ахвярамі"


Ганна Соўсь, Менск "У нас ушаноўваюць не ахвяр сталінскіх рэпрэсій, а тых, хто зрабіў іх ахвярамі", - заявіла Свабодзе дасьледчыца гісторыі палітычных рэпрэсій старшыня праваабарончай арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт Тацяна Процька. Гэтак яна пракамэнтавала адказ старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі акадэміку Радзіму Гарэцкаму.

Тацяна Процька: "У дзяржавы няма грошай на ўшанаваньне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. А на чыноўнікаў рознага рангу, якія вядуць папяровы ўлік, грошы ёсьць. На гэта няма. Можа, так сапраўды і ёсьць. Але ў нашай краіне катарсісу, які б ачысьціў краіну ад жудасьці сталінскіх рэпрэсій, не адбылося. Мы адзіная краіна ў постсавецкай прасторы, якая пабудавала помнікі, што ўшаноўваюць імя Сталіна. Справа не ў тым, што няма грошай на чыноўнікаў, а ў тым, што ў нас ідэалёгія іншая".

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі палічыў немэтазгодным стварэньне дзяржаўнага аргкамітэту ў справе ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У лісьце зазначаецца, што стварэньне дзяржаўнага аргкамітэта запатрабуе ўвядзеньня дадатковых штатных адзінак у дзяржапараце і выдзяленьня сродкаў для яго матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, што цяпер немэтазгодна.

Гл. таксама • КДБ лічыць немэтазгодным ствараць дзяржаўны аргкамітэт у справе ахвяр рэпрэсій
XS
SM
MD
LG