Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Хведарук на допыце ў КГБ


Любоў Лунёва, Менск Сьледчы КГБ выклікалі на допыт актывіста незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Зьмітра Хведарука.

Актывісты Маладога фронту не выключаюць, што спэцслужбы наўмысна выклікалі на допыт З.Хведарука, каб пазбавіць маючую адбыцца сёньня вулічную акцыю на дзень Сьвятога Валяньціна найбольш актыўнага ўдзельніка.

Зьмітра Хведарука і Алега Корбана супрацоўнікі КГБ затрымалі 4 лютага. Трое сутак хлопцы знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КГБ.

Яны маюць статус падазранавых у крымінальнай справе, паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу "Ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі".

Хлопцаў адпусьцілі, пасьля таго як зь іх узялі абавязальніцтвы зьяўляцца на допыт на першае патрабаваньне.

Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў паўтары году зьняволеньня за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Яго трымалі ў часе сьледзтва пад вартай, спаслаўшыся на тое, што ён праігнараваў позву на допыт.
XS
SM
MD
LG