Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Маладафронтаўцаў затрымалі за налепкі і фарбу


Радыё Свабода На проcьбу затрыманых у Кастрычніцкі райадздзел міліцыі прыехаў праваабаронца Павал Левінаў. Ён распавёў, што двое віцебскіх студэнтаў, якія прасілі не называць іхныя прозьвішчы, былі дастаўленыя ў пастарунак каля 2-й начы. У іх знайшлі налепкі, прысьвечаныя Дню сьвятога Валянціна, а таксама балёнчыкі з фарбай.

Абодва хлопцы адмовіліся даваць пісьмовыя тлумачэньні пра тое, што яны рабілі ў цэнтры Віцебску такой парой. А ў міліцыянтаў не ставала доказаў для канкрэтных абвінавачаньняў, бо ўсе балёнчыкі з фарбай аказаліся нераспачатымі. Таму іх вярнулі, а саміх хлопцаў а 6-й раніцы адпусьцілі дахаты, так і не склаўшы пратаколаў пра затрыманьне. Аднак налепкі міліцыянты канфіскавалі.
XS
SM
MD
LG