Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзыт нафты празь Беларусь даражэе


Паводле БелТА Прадпрыемства "Гомельтранснафта Дружба" ад 15 лютага будзе ажыцьцяўляць транзыт нафты празь Беларусь паводле новых тарыфаў.

Як паведаміў агенцтву БелТА намесьнік дырэктара прадпрыемства Павел Карповіч, "Гомельтранснафта Дружба" падпісала дадатковае пагадненьне з расейскім прадпрыемствам "Транснефть".

Раней Міністэрства эканомікі Беларусі прыняла рашэньне павялічыць тарыфы на транзыт нафты праз тэрыторыю краіны на 31,6-34,6% у залежнасьці ад кірунку. Сярэдні тарыф павялічыўся з $0,41 да $0,6 за 1 тону на 100 кілямэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG