Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Варшаве зноў пікетуюць амбасаду (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве працягваецца акцыя “тыдзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі”. Каля дзесятка беларускаў, якія жыувуць у Варшаве прыйшлі да будынку амбасады Беларусі з бел-чырвона-белымі сьцягамі, вялізным партрэтам Аляксандра Казуліна і плякатамі “Свабоду палітвязьням!”, “Лукашэнка – нелігітымны”.

Удзельнікі акцыі патрабавалі ад польскіх уладаў размаўляць з афіцыйным Менскам толькі пры ўмове вызваленьтня палітвязьняў. Гаворыць арганізатар акцыі Ігар Крыштон.

Крыштон: “У Беларусі нічога е зьмянілася, перасьледуюць маладых людзей, палітвязьні адалей у турмах – Казулін, Фінькевіч, Севярынец”.

Заўтра у дзень закаханых беларусы наладяць пікет салідарнасьці каля помніка Адаму Міцкевічу.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG