Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямён Вайншток : Рашэньня ўраду наконт будаўніцтва трубаправоду яшчэ няма


Радыё Свабода Акцыянэрнай кампаніі “Транснефть” можа быць даручана пабудаваць нафтаправод Унеча-Прыморск менш, чым за 18 месяцаў. Пра гэта заявіў сёньня ў Лёндане прэзыдэнт кампаніі Сямён Вайншток у часе правядзеньня міжнароднай нафтавай канфэрэнцыі. Паводле яго, рашэньня ўраду наконт будаўніцтва яшчэ няма, але ўжо вядуцца пошукавыя работы. Вайншток дадаў, што адпаведнае рашэньне можа быць прынятае цягам месяца.

Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, магутнасьць новага трубаправоду можа скласьці 50 мільёнаў тон за год, а пазьней быць павялічаная да 75 мільёнаў.

Інтэрфакс таксама цытуе рэакцыю беларускага боку. Паводле ацэнкі генэральнага дырэктара “Гомельтранснафты” Аляксея Касьцючэнкі, павелічэньне магутнасьці Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы нявыгаднае для Расеі. Ён падкрэсьліў, што беларускі кірунак маршрута найбольш мэтавы, выгадны і экалягічна бясьпечны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG