Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Францыя абмяркоўваюць атамнае супрацоўніцтва


Радыё Свабода

Беларусь і Францыя абмяркоўваюць пытаньні супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пра гэта заявіла ў інтэрвію БелТА амбасадарка Францыі ў Менску Мірэй Масю. Спадарыня Масю была сярод паслоў іншых дзяржаў, якія сёньня перадалі свае даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Аляксандр Лукашэнка ў часе гэтай цырымоніі выказаў спадзяваньне, што Францыя магла б заняць узважаную пазыцыю у правядзеньні дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам. Ён асабліва адзначыў зацікаўленасьць Беларусі ў супрацоўніцтве з Францыяй, якая мае значную вагу ў палітычным і эканамічным жыцьці Эўропы.

Некалькі дзён раней, у часе прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай праблеме энэргетычнай бясьпекі краіны, кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандар Мясьніковіч сярод найбольш прывабных варыянтаў будаўніцтва АЭС, якія магла б разглядаць Беларусь, назваў на першым месцы францускі.

Гл. таксама:

Беларусь шукае праектоўнікаў для АЭС Энэргетычная бясьпека – на вугалі й ядзернай энэргіі? АЭС у Беларусі пачнуць будаваць у 2008 годзе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG