Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як менчукі ставяцца да ідэі Кангрэсу дэмакратычных сілаў?


Уладзімер Глод, Менск

На пачатку лютага сацыялягічны цэнтар “Зеркало-Инфо” правёў у Менску апытаньне, падчас якога ў людзей пыталіся пра стаўленьне да ідэі правесьці новы Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Як паведаміў сёньня нашаму радыё кіраўнік цэнтру, кандыдат філязофскіх навук Леанід Міхейчыкаў, 38% апытаных адказалі, што ім абыякавае гэтае мерапрыемства апазыцыі. Яшчэ 25% цьвердзяць, што яны наагул ня маюць адказу на пытаньне.

Добра ставяцца да Кангрэсу 21% апытаных, адмоўна — 16%.
XS
SM
MD
LG