Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня падкамітэту па Беларусі ПАРЭ – за прызначэньне спэцдакладчыка


Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня падкамітэту па Беларусі, які дзейнічае у рамках Паліткамітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, эстонскі дэпутат Андрэас Хэркель у інтэрвію Свабодзе выказаўся за прызначэньне спэцыяльнага дакладчыка ПАРЭ па Беларусі.

Хэркель: “Бо пытаньні, зьвязаныя зь Беларусьсю тычацца ня толькі выбараў. А гэта тычыцца ўсяго спэктра падзей, якія адбываецца ў гэтай дзяржаве. Да прыкладу, Пургурыдэс быў такім дакладчкам і гэта быў апошні спэцыяльны даклад, прэзэнтаваны ў Парлямэнцкай асамблеі. Гэта было тры гады таму. Што тычылася прэзыдэнцкіх выбараў, то гэта былі тэрміновыя дэбаты. Але падобны спэцыяльны даклад неабходна ў бліжэйшай будучыні прадставіць у Парлямэнцкую асамблею. Я толькі магу выказаць шкадаваньне, што праблема з дакладчыкамі ёсьць нейкім сындромам. Ужо другі дакладчык запар ня змог правесьці да канца сваю працу. Але спадзяюся, што будзе трэці, які яшчэ ў 2007 годзе прадставіць спэцыяльны даклад”.

Як спадар Хэркель ацэньвае сытуацыю ў Беларусі?

Хэркель: “На жаль, гэта сытуацыя не памянялася ў пазытыўны бок. Канечне, ёсьць новыя элемэнты – гэта падвышэньне коштаў на нафту і газ. І гэта ў бліжэйшай ці ў аддаленай будучыні можа ўплываць на палітычную сытуацыю і на актыўнасьць людзей ў дзяржаве. Мы вельмі ўважліва сочым за тым, што адбываецца. З пункту гледжаньня дэмакратычнага разьвіцьця, на жаль, у Беларусі пазытыўных зрухаў не было. Канешне, быў візыт прэзыдэнта Парлямэнцкай Асамблеі, але пакуль немагчыма зрабіць нейкіх высноваў, які гэта мела ўплыў. І пытаньні пра палітзьняволеных, няўрадавыя арганізацыі і свабоду слова – гэты патрабаваньні застаюцца асноўнымі. Для таго, каб Беларусь вярнула сабе статус спэцыяльна запрошанай у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, трэба мець пазытыўныя зрухі. Пры цяперашняй сытуацыі, я не бачу, што нешта памянялася”.
XS
SM
MD
LG