Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Касачоў: “Дакладчык павінен быць аб’ектыўным і бесстароньнім”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Парыжы на пасяджэньні Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы будзе абмяркоўвацца пытаньне аб прызначэньні спэцдакладчыка па Беларусі. Пра гэта паведаміў сябра камітэту дэпутат расейскай Дзярждумы Канстанцін Касачоў. Ён патлумачыў пазыцыю расейскага боку, што “дакладчык павінен быць аб’ектыўным і бесстароньнім”.

Касачоў: “А ў цэлым, лінія, якую вядзе Эўразьвяз на татальную ізаляцыю Беларусі контрпрадуктыўная, бо садзейнічае толькі кансэрвацыі тых праблем, якія існуюць унутры Беларусі і якія мы ў Расеі таксама бачым і прызнаем. Але, калі мы хочам дапамагаць і кіраўніцтву, і народу Беларусі, то рабіць гэта трэба праз дыялёг, а не праз ізаляцыю. У гэтым сэнсе пазыцыя кіраўнцітва ПАРЭ і асабіста ван дэр Ліндэна, які нядаўна наведаў Менск, уяўляецца нам значна больш мудрай і пэрспэктыўнай”.

Карэспандэнт: Спадар Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаўся за вызваленьне палітзьняволеных, як адной з умоваў пачатку дыялёгу…Гэта прапанова ёсьць мудрай?

Касачоў: “Вы недакладна цытуеце спадара ван дэр Ліндэна. Я ведаю дакладна што ён сказаў і абмяркоўваў гэта разам зь ім. Ён сказаў пра тое, што мэтазгодна абмеркаваньне паміж Беларусьсю і Радай Эўропы, Парлямэнцкай асамблеяй, канкрэтных выпадкаў з тым, што калі ў беларускага боку ёсьць нейкія контраргумэнты, чаму тыя ці іншыя асобы ня лічацца палітзьняволенымі, гэтыя аргумэнты таксама маглі б быць выслуханы і абмеркаваны. То бок спадар ван дэр Ліндэн прапанаваў пачаць абмеркаваньне адпаведнай сытуацыі, дыялёг на гэту тэму і я вельмі спадзяюся, што беларускі бок гэтую ідэю падтрымае”.
XS
SM
MD
LG