Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малым прадпрыемствам Беларусі стане лягчэй?


Радыё Свабода Беларускі ўрад рыхтуе дакумэнт, які павінен спрасьціць функцыянаваньне малых прадпрыемстваў з колькасьцю работнікаў да 15 чалавек. Пра гэта паведаміў на паседжаньні прэзыдыюму савета міністраў віцэ-прэм’ер ураду Андрэй Кабякоў.

Са словаў віцэ-прэм’ера, дакумэнт будзе прыняты, каб пазьбегнуць абвастрэньня сытуацыі на рынку працы ў зьвязку з прыняцьцём прэзыдэнцкага ўказу №760 наконт пераўтварэньня ў юрыдычныя асобы індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць трох і болей наёмных работнікаў, што зьяўляюцца блізкімі сваякамі прадпрымальніка, перадае “Інтэрфакс”.

А.Кабякоў патлумачыў, што малыя прадпрыемствы з колькасьцю работнікаў да 15 чалавек ня будуць патрабаваць бугальтарскага ўліку й будуць плаціць адзіны падатак з прыбытку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG